Зразумела, што гэта не спрацуе. Але ўсё ж такі я бачу ў такіх дзеяннях спробу калі не ўмацаваць ідэалогію, то ўзмацніць уплыў рэжыму, не толькі ў дзяржсектары і сярод чынавенства, але пашырыць яго і ў прыватным сектары. Бо калі яго не «апрацоўваць» гэтую частку грамадства, дзе рэжым заўсёды быў не вельмі папулярны — яна можа стаць зонай рызыкі для ўладаў.
Брухан: «Яшчэ больш напхаць ідэолагаў і сілавікоў — контрпрадуктыўна»
Чыноўнікі зноў актыўна патрабуюць ад прадпрыемстваў, нават прыватных, браць у штат ідэолагаў. Филин абмеркаваў са спікерам КС Арцёмам Бруханам, у чым сэнс і які з гэтага будзе плён.
Беларускія ўлады зноўку нагадалі прыватным фірмам пра неабходнасць мець у штаце ідэолагаў. Нядаўна пра ліст з такім патрабаваннем «ад дзяржаўных органаў» распавёў у Threads прадстаўнік прыватнай кампаніі.
Люстэрка высветліла спіс абавязкаў такіх супрацоўнікаў (ад правядзення дзён інфармавання і забеспячэння ўдзелу ў мітынгах да кантролю пярвічкі прафсаюза і стану дзяржсцягоў на будынку), а таксама паглядзела, які ўзровень заробкаў (нярэдка вышэй за сярэднія) прапануюць адказным за ідэалогію на прадпрыемствах. Пры гэтым кандыдатаў неабходна ўзгадняць з раённай адміністрацыяй і прайсці праверку.
Насамрэч, патрабаванне мець у штаце ідэолага чыноўнікі вылучылі яшчэ летась, спасылаючыся на лукашэнкаўскую дырэктыву №12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». А цяпер чамусьці актывізаваліся зноў.
У чым можа быць мэта гэтай кампаніі — уладкаваць на няпыльныя месцы ўсіх былых сілавікоў, узяць пад яшчэ больш кантроль недзяржаўны бізнес, ці проста, што называецца, адсправаздачыцца дзеля птушачкі, што ідэалогія і дзяржсцягі на фасадах будынкаў у надзейных руках?
— Мяркую, у нейкай ступені тут ёсць і фармальны падыход, — разбірае ў каментары Филину логіку чыноўнікаў спікер КР Арцём Брухан, — але я разглядаў бы такія дзеянні рэжыму і ў больш шырокім кантэксце.
Бо ўлады паглядзелі, што адбывалася ў Венесуэле. Аляксандр Лукашэнка сочыць за тым, што адбываецца ў Іране. І разумее, што ўсякае можа стацца. А каб захаваць сістэму, трэба, каб яна базавалася не толькі на чынавенстве, але і мела больш шырокую падтрымку ў грамадстве.
Але як чалавек з савецкім мінулым, з бэкграўндам таварыства «Веды», найбольшы плён у дасягненні гэтай мэты ён бачыць у тым, каб прыходзілі ідэолагі і чыталі лекцыі людзям. Нават на прыватных прадпрыемствах.
Паўтаруся, у эфектыўнасці гэткіх падыходаў я вельмі сумняюся. Хутчэй схільны думаць, што гэта выкліча адваротную рэакцыю.
— А можа, уладам і не трэба падвышаць сваю папулярнасць, дастаткова паставіць больш «кантралёраў», каб узмацніць атмасферу страху?
— Мне падаецца, яна сёння і так даволі вялікая. То бок, няма ніякіх відавочных праяў пратэсту, толькі ўнутраны.
Ну будзе ідэолаг падслухоўваць нешта на прадпрыемствах, павялічыцца яшчэ больш страх і недавер — але ж гэта, наадварот, выкліча яшчэ большае незадавальненне ў людзей. Як, уласна, і сама неабходнасць браць у штат ідэолага, плаціць яму заробак са сродкаў фірмы. Дадатковы цяжар на плячах бізнесу не прыбавіць уладам папулярнасці.
Насамрэч відавочна, што для вырашэння праблемы трэба змяняць палітыку і пачынаць нейкія рэформы, а не яшчэ больш закручваць гайкі. Калі ж толькі яшчэ больш напхаць паўсюль ідэолагаў і сілавікоў — гэта контрпрадуктыўна. Хай людзі часова не будуць выказваць свае меркаванні ўслых, але ж думкі, погляды яны свае не зменяць.
Пагаджуся з тым, што гэта спроба замаскіраваць праблемы, вырашыць іх касметычна, а не сістэмна. Але ж першапрычыны нікуды не зніклі. І вырашыць іх існымі сродкамі ўлады не могуць. Бо дзеля правядзення рэформ трэба пераконваць Лукашэнку, а ён гэтага не зразумее і не захоча — то навошта рызыкаваць, давайце прыдумаем тое, што ён ухваліць.
Читайте еще
Избранное