У Кіеве затрымалі журналістку з Беларусі, якую абвінавачваюць у супрацы з КДБ

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведаміла, што гэта 35-гадовая жанчына, якая супрацоўнічала з медыя прарасійскага алігарха Віктара Медзвядчука, а потым перайшла ў «адно з вядучых медыя».

Як паведамляе Блискавка, жанчына намагалася патрапіць у адно з аддзяленняў ваеннай разведкі. Яна збірала дадзеныя пра беларусаў і расіян, якія ваююць за Украіну, а таксама пра кітайскіх дыпламатаў у Кіеве.

Падчас затрымання ў яе забралі тэлефон з сакрэтнай інфармацыяй. Ёй пагражае да 15 год турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Пад апісанне, якое дало ГУР, падыходзіць Іна К., піша Еўрарадыё. Яна скончыла БДЭУ, потым вывучала журналістыку ў ЕГУ. Ва Украіне яна працуе ўжо шмат гадоў.

Як паведамлялі ў ГУР, супрацу з КДБ дзяўчына пачала яшчэ ў 2015-м. З беларускіх медыя яна афіцыйна супрацоўнічала толькі з TUT.BY — у 2018-2019.

Як распавялі Еўрарадыё ў BelPol, Іну К. затрымлівалі ў кастрычніку 2020-га, згодна з міліцэйскімі базамі ўсё скончылася прафілактычнай размовай.

Средний балл 4.7(6)